Малады спецыяліст ХХI стагоддзя

У пачатку кастрычніка 2015 года ў горадзе Ашмяны прайшоў занальны тур конкурсу маладых спецыялістаў устаноў, арганізацый і прадрыемстваў Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага раёнаў “Малады спецыяліст ХХI стагоддзя”. Ахову здароў’я Астравеччыны на гэтым мерапрыемстве прадстаўляла пераможца раённага этапу Юркойць Лілія Чаславаўна, урач агульнай практыкі.

Конкурс праводзіўся з мэтай прафесійнай, сацыяльнай адаптацыі на працоўным месцы, развіццю творчага патэнцыялу маладых людзей. Удзельнікам конкурсу неабходна было падрыхтаваць і прадаставіць на суд журы ў дзень конкурсу эссе  на тэму “Сваёй прафесіяй ганаруся!”. Канкурсанты з усёй адказнасцю падышлі да ўмоў занальнага спаборніцтва . Было відаць хваляванне і жаданне быць лепшым сярод лепшых. Але конкурс ёсць конкурс. Барацьба за прызавыя месцы прадоўжылася пасля аб’ўлення  другога конкурсу , які уключаў візітоўку пад назвай  “Да вяршынь майстэрства”. Тут неабходна было ў форме творчай імправізацыі паказацць сваю прафесійную дзейнасць. З пастаўленай задачай удзельніцы справіліся паспяхова. Заключны конкурс пад назвай “ Творчасць як адлюстраванне асобы” прадугледжваў  выступленне , накіраванае на дэманстрацыю шматграннасці асобы маладога спецыяліста ,раскрыццю артыстызму, змястоўнасцю свайго выступлення. З усімі конкурсамі прадстаўніца Астравецкай раённай бальніцы справілася паспяхова, пры тым што яна з’яўлялася адзінай  прадстаўніцай аховы здароў’я. Дзякуючы групе падтрымкі ў складзе Трафімава Уладзіміра, Волк-Леановіч Жаны, Бароўкі Андрэя, Богдан Вікторыі наша моладзь на чале з маладым спецыялістам Юркойць Ліліяй ва ўпартай барацьбе заняля трэцяе месца. У якасці ўзнагароды атрымала дыплом трэцяй ступені і каштоўны падарунак. Няхай жа гэтая маленькая  перамога будзе вялікім стымулам на пачатку працоўнай дзейнасці , а белы колер медыцынскага халата будзе заўсёды белым!

im53

Скачать этот документ