Ордэн Маці – у Астравецкую бальніцу

Прыемная навіна завітала ў Астравецкую цэнтральную раённую бальніцу напярэдадні Дня медыцынскага работніка. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджана ордэнам Маці, член прафсаюза пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя “Астравецкая ЦРБ” Мілашэўская Караліна Сцяпанаўна.

На першы погляд гэта звычайная жанчына , ні чым не адрозніваецца ад мноства іншых жанчын, якія спяшаюцца на працу ці дадому. Адрозненне толькі у тым, што на твары Караліны заўсёды прысутнічае добры настрой і прыветлівая усмешка.

Нарадзілася Караліна Сцяпанаўна ў Расеі ў звычайнай рабочай сям’і. І не думала тады маладая дзяўчына, што сустрэне сваё першае каханне ў Маскве, а яе суджаным будзе хлопец з Астраўца. Так і нарадзілася сям’я Мілашэўскіх. Прыехалі на радзіму мужа ў трох , з сынам Вадзімам.Звілі сваё гняздо ў пасёлку Гудагай. Відаць добрае месца выбрала маладая сям’я, бо як у той казцы адзін за адным з’явіліся Ілля, Арцём, Кірыл, Мікіта і маленькі Уладзіслаў. У гэтай дружнай, амаль мужчынскай , сям’і жыве поруч узаемаразуменне, узаемавыручка і канешне ж каханне. Маленькія памочнікі стараюцца дапамагчы бацьку па гаспадарцы , а маме на кухні прыгатаваць смачную вячэру ці паласаваць смачным, спечаным сваімі рукамі, торцікам. Сабраўшыся за агульным сталом хлапчукі навыперадкі расказваюць пра свае поспехі за мінулы дзень, разказваюць планы на будучы і канешне ж чакаюць слоў пахвалы ад сваіх бацькоў. І бацькі не скупяцца на добрыя словы, таму што самі ведаюць , што дабрыня дапамагае жыць, працаваць і тварыць добрыя справы.

Некаторыя па добраму зайздросцяць гэтай дружнай сям’і. І яны маюць рацыю. Ёсць чаму павучыцца там. Акрамя таго, што трэба паспець зрабіць усе сямейныя справы, у Караліны застаецца крыху часу для свайго любімага занятку : бісерапляценне, выпечка духмяных пірагоў і вялікай колькасці тортаў. Не кожная мнагадзетная мама можа дазволіць сабе падобнае.

Дзякуе богу гэта жанчына за той падарунак лёсу: мужа і дзетак і канечне за дзяржаўную падтрымку мнагадзетных сем’яў у выхаванні дзяцей і мараць аб маленькай памочніцы ў сваёй дружнай сям’і. Няхай жа спраўдзіцца гэтая маленькая мара “вялікай” жанчыны!

 

Старшыня прафсаюзнага камітэта

УАЗ “Астравецкая ЦРБ” Т.З.Субаткевіч