Серабро каманды “ВІРУС-ТРАНЗІТ”
У другой палове снежня ў Мінску на сцэне Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў прайшоў фінал першага Рэспубліканскага фестывалю КВЗ сярод работнікаў аховы здароўя прысвечанага 110-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі пад назвай “На тым жа месцы, у той жа час”. За права быць лепшымі акрамя каманды астравецкіх медыкаў “ВІРУС-ТРАНЗІТ”, змагаліся каманды “Адрэналін” Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, “Лёгкі транс” – каманда арганізацый рэспубліканскага падпарадкавання і “Аладушкі” з Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.
Праграма фестывалю складалася з пяці конкурсаў. Першым быў конкурс-прывітанне “Круты пад’ём” , у якім на суд паважанага журы і балельшчыкаў неабходна было прадэманстраваць кожнай камандзе каларытны гумар і увесь свій артыстызм. Лідарства пасля гэтага конкурсу захапілі дзве каманды: “ВІРУС-ТРАНЗІТ” і “Лёгкі транс”
У другім конкурсе “Біятлон” каманды-удзельніцы , па умовах конкурсу, павінны былі прадставіць на суд журы па два жарты. Пасля кожнага кругу каманда , чые жарты были менш смешныя, зыходзіла з дыстанцыі. Максімальная ацэнка за конкурс была адзін бал, а наша каманда атрымала 0,8.
У наступным конкурсе пад назвай “Пакінь свой след, эскулап” у барацьбу ўступілі капітаны каманд. Дзякуючы сваёй кемлівасці і знаходлівасці перамогу атрымаў капітан каманды “ВІРУС-ТРАНЗІТ” Сяргей Радзько.
Конкурс відэаролікаў пад назвай “Ваша здароўе ў вашых руках” паказаў як правільна і на асабістым прыкладзе весці прапаганду здаровага ладу жыцця. Асабліва прыемна было бачыць на экране кіраўніка нашай установы Валянціна Ігнатавіча Тачонага які прапанаваў рэцэпт здаровага працоўнага калектыву.
Па выніках чатырох конкурсау фінальнай гульні лідэрства захапілі дзве каманды: “ВІРУС-ТРАНЗІТ” і “Лёгкі транс” з аднолькавай колькасцю балаў 13,8.
Апошнім быу конкурс музыкальнага хатняга задання “Дзяжурства у навагоднюю ноч” , які і падвёў вынік амаль трох гадзіннага свята гумару і пазітыву. Журы пад свіст балельшчыкаў аддала перавагу камандзе “Лёгкі транс” , а другую прыступку п’едэсталу нашай камандзе “ ВІРУС-ТРАНЗІТ”. Усяго дзесятыя бала аддзялілі нас ад каманды-пераможцы. Відаць, каб рэабілітаваць сябе ў вачах балельшчыкаў і членаў каманды, журы ўручыла спецыяльны прыз у намінацыі “Сімпатыя журы” камандзе астравецкіх медыкаў. І хочацца з гордасцю падкрэсліць, што заваяванае камандай “ВІРУС-ТРАНЗІТ” “серабро” – з прыкметным бляскам “золата”. Упэунены, што яны – самыя лепшыя, вясёлыя і знаходлівыя!
Старшыня прафкама
УАЗ “Астравецкая ЦРБ
Т.З.Субаткевіч