Гадзіна зямлі
Адключыце святло – дапамажыце
планеце
Адключыць святло
27 сакавіка з
20.30 да 21.30 і тым самым далучыцца да міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі» астраўчан заклікае раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Стаць яе ўдзельнікам вельмі проста: выключыць у кватэры ці доме на адну гадзіну святло і электрычныя
прыборы, у арганізацыях – падсветку будынкаў і рэкламныя агні.
Далучайцеся да акцыі – давайце дазволім хоць бы на 60 хвілін уздыхнуць нашай
планеце з палёгкай.
По материалам: ostrovets.by